ААТ "Гродна Азот" набыло хакейны клуб "Рытм"

Завод "Гродна Азот" будзе апекаваць клуб па хакеі на траве "Рытм". Неўзабаве каманда атрымае новую назву — "Рытм-Азот" і зробіцца адным з падраздзяленняў таварыства. "Гродна Азот" будзе выплочваць хакеістам заробак. На гульцоў каманды распаўсюджваецца калектыўная дамова і, адпаведна, увесь сацыяльны пакет прадпрыемства.

"Апошнім часам у клуба былі фінансавыя цяжкасці, што адбівалася на настроі гульцоў, падштурхоўвала іх разглядаць прапановы іншых клубаў, у тым ліку і замежных, — цытуе галоўнага трэнера "Рытма" Ніну Дашко газета "Рэспубліка". — Зараз перад намі адкрываюцца добрыя перспектывы".

"Рытм" з'яўляецца 18-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве і індорхакеі, 14-разовым прызёрам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.