Абама абышоў Клінтан па колькасці супердэлегатаў

Барак Абама ўпершыню падчас перадвыбарнай гонкі дэмакратаў абышоў сваю саперніцу Хілары Клінтан па колькасці супердэлегатаў. У суботу яго падтрымалі два супердэлегаты з Юты і Агаё, а яшчэ двое перайшлі на яго бок з лагера прыхільнікаў Клінтан. Такім чынам, з 796 супердэлегатаў Абаму гатовыя падтрымаць 275, у той час як Клінтан – 271,5. Па іншых звестках, Абама апярэджвае Клінтан усяго на аднаго супердэлегата.

На дадзены момант Барак Абама мае падтрымку 1860 дэлегатаў супраць 1696 у Клінтан. Аднак ніводнаму кандыдату не ўдасца набраць неабходных для аўтаматычнага вылучэння галасоў 2025 дэлегатаў.

Такім чынам, менавіта галасы супердэлегатаў могуць стаць вырашальнымі і вызначыць пераможцу ў барацьбе за вылучэнне ў дэмакратаў.

Lenta.ru