Абама ўзнагародзіў Стыві Ўандэра прэміяй Гершвінаў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўручыў знакамітаму сляпому спеваку Стыві Ўандеру прэмію братоў Гершвінаў, якая прысуджаецца Бібліятэкай Кангрэса ЗША за дасягненні ў поп-музыцы. Урачыстая цырымонія адбылася 25 лютага ў Белым доме, паведамляе Associated Press. Узнагароджваючы музыку, Абама назваў Уандэра "саўндтрэкам сваёй маладосці" і выканаўцам, які стварыў сапраўды амерыканскі стыль музыкі.

У сваю чаргу першая ледзі ЗША Мішэль Абама ахарактарызавала Ўандэра як аднаго з найвялікшых музыкаў на Зямлі і прызналася, што першай плытай, якую яна купіла ў сваім жыцці, быў яго альбом 1972 года "Talking Book".

Прэзідэнт дадаў, што свой першы вясельны танец Абамы станчылі пад кампазіцыю Ўандэра "You and I", а таксама выказаў здагадку, што, калі б ён не быў прыхільнікам творчасці музыкі, то цалкам верагодна, што Мішэль ніколі б не выйшла за яго замуж.

Для 58-гадовага музыкі гэтая ўзнагарода далёка не першая, аднак Ўандэр адзначыў, што яна сапраўды шмат для яго значыць.

Прэмія імя Джорджа і Айры Гершвінаў была заснаваная ў 2007 годзе. Першым лаўрэатам прэміі стаў Пол Сайман.

Фота: www.segodnya.ua