Абаненцкая база МТС за студзень скарацілася на 10 тыс. чалавек
ААТ “МТС” (Расія) распаўсюдзіла прэс-рэліз аб колькасці абанентаў на канец студзеня 2010 года. Аператар канстатуе сумарны адток у 350 тысяч абанентаў па ўсіх рэгіёнах прысутнасці. У прыватнасці, у Расіі “МТС” страціла 460 тысяч абанентаў, ва Ўкраіне — 40 тысяч. Абаненцкая база беларускага “МТС” паменшылася на 10 тысяч чалавек і склала 4,55 млн., паведамляе сайт “Onliner”.
Памяншэнне абаненцкай базы ў “МТС” звязваюць са спісаннем абанентаў, якія падлучыліся ў перыяд летніх сезонных акцыяў і адмовіліся ад паслуг сувязі пасля заканчэння перыяду зніжак.
Памяншэнне абаненцкай базы ў “МТС” звязваюць са спісаннем абанентаў, якія падлучыліся ў перыяд летніх сезонных акцыяў і адмовіліся ад паслуг сувязі пасля заканчэння перыяду зніжак.