Абараняючы ўраджай, жыхар Крупак забіў чалавека
30 жніўня 44-гадовы жыхар Крупак, заспеўшы невядомага мужчыну на сваім гародзе пры крадзяжы бульбы, збіў яго, прычыніўшы цяжкія пашкоджанні, ад якіх апошні сканаў. Пасля гэтага ён пагрузіў труп у сваю машыну, вывез на раку Бабёр і скінуў у ваду.
Падазраваны затрыманы і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Згодна з судова-медыцынскай экспертызай смерць 66-гадовага пенсіянера наступіла ад пераломаў рэбраў і пашкоджанняў унутраных органаў.
БелаПАН