Абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе з'ехаў у Кітай

У Кітай з'ехаў абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Раман Кірэнкін. Ён падпісаў кантракт з клубам кітайскай суперлігі "Ляанін Юандон" з горада Цзіньчжоў і будзе выступаць за яго да снежня 2008-га. Дэбют беларуса аказаўся не зусім удалы - у першым матчы за новы клуб ён атрымаў жоўтую картку, а яго каманда прайграла і займае цяпер у чэмпіянаце апошняе, 16-е месца.

Прессбол