Абдулаву ўручылі ордэн
У чацвер, 13 снежня, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін уручыў ордэн “За заслугі перад Бацькаўшчынай IV ступені” акцёру Аляксандру Абдулаву. Указ аб узнагароджанні быў падпісаны сёлета ў пачатку жніўня, яшчэ да
весткі пра хваробу артыста тэатра "Ленком".
Агулам 13 снежня 2007 года ордэны і медалі ў Крамлі атрымалі 50 чалавек.
Ордэн “За заслугі перад Бацькаўшчынай” I ступені быў уручаны Ірыне Антонавай, дырэктару ДМІІ імя Пушкіна.
Гэтую ж узнагароду толькі II ступені атрымалі тэатральныя рэжысёры Пётр Фаменка і Юрый Любімаў, кінарэжысёры Уладзімір Навумаў і Сяргей Коласаў.
Ордэны III ступені ўручаныя харэографу Барысу Эйфману і пісьменніку Валянціну Распуціну.
Нагадаю, што народны артыст РСФСР Аляксандр Абдулаў патрапіў у лякарню ў Севастопалі ў ноч на 18-га жніўня, падчас здымак новага фільма ў Балаклаве. Праз некалькі дзён яго перавезлі ў Маскву, а затым у Ізраіль, дзе Абдулаву быў пастаўлены дыягназ - рак лёгкіх.
Фота: cursorinfo.co.il