Абхазія ізноў просіць Беларусь прызнаць яе суверэнітэт
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Абхазіі, спікер парламента Валерый Бганба накіраваў Аляксандру Лукашэнку адпаведны ліст.
У ім ён просіць разгледзець пытанне аб прызнанні Беларуссю суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Абхазія.
"Сучасная Рэспубліка Абхазія у адпаведнасці са сваёй Канстытуцыяй - суверэнная дзяржава, якая, дабіўшыся фактычнай незалежнасці, прайшла значны шлях яе юрыдычнага афармлення. Ключавым момантам зацвярджэння міжнароднай правасуб'ектнасці Рэспублікі Абхазія стала прызнанне яе незалежнасці Расійскай Федэрацыяй 26 жніўня 2008 года", - цытуе ліст абхазскае дзяржаўнае інфармагенцтва “Апсныпрэс”.
У накіраваным кіраўніку Беларусі лісце таксама адзначаецца, што суверэнітэт і незалежнасць Абхазіі прызнаныя такімі краінамі-сябрамі ААН, як Нікарагуа, Венесуэла і Науру.