Абласныя тэлеканалы аб'яднаюць пад назвай "Беларусь 4"

Мінінфармацыі падтрымала ідэю стварыць рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4". Пад адной назвай аб'яднаюцца ўсе абласныя каналы краіны. Пры гэтым у кожнай вобласці па-ранейшаму будзе ісці свой тэлеканал.  

Пра гэта распавёў начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў, перадае БЕЛТА.

З ініцытывай такога тэлеканала выступіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Дагэтуль абласныя тэлеканалы мелі эфір на тэлеканале "Беларусь 2" зранку і ўвечары. Цяпер яны атрымаюць магчымасць дэманстравацьс вае матэрыялы цягам усяго дня.

Новы тэлеканал не будзе ўключаны ў сацыяльны пакет з васьмі праграм першага мультыплекса. Гэта можа адбыцца пазней, калі пачнуць дзейнічаць другі і трэці мультыплексы.

Фота — sb.by