Абодва затрыманыя 19 снежня ў Мінску ўкраінцы адпушчаныя на волю
Абодва затрыманыя ў Мінску 19 снежня грамадзяне Украіны адпушчаныя на волю, паведамляе БелаПАН.. "Намаганнямі МЗС другі грамадзянін Украіны, які быў затрыманы падчас акцый пратэсту 19 снежня, вызвалены ў пятніцу каля трох гадзін дня", — паведаміў "Украинской правде" першы намеснік міністра замежных спраў Руслан Дземчанка.
Паводле яго слоў, гэта стала магчымым дзякуючы таму, што раней у МЗС быў выкліканы пасол Беларусі Валянцін Вялічка, "якому было выказана настойлівае патрабаванне ўкраінскага боку вызваліць грамадзян Украіны".
"Больш за тое, ніякіх доказаў іх віны беларускі бок так і не прадэманстраваў", — адзначыў Дземчанка.