Абрамовіч дазволіў Шаўчэнку вярнуцца ў "Мілан"
Лонданскі "Чэлсі" і
італьянскі "Мілан" перад фіналам Лігі чэмпіёнаў у Афінах правядуць
перамовы наконт вяртання ў міланскі клуб Андрэя Шаўчэнкі. Пра гэта са спасылкай
на брытанскую газету “The Sun” піша Lenta.RU.
"Мілан" разлічвае ўзяць украінскага форварда ў арэнду ці выкупіць яго за 12 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў плюс грузінскага абаронцу Каху Каладзэ, разам з якім Андрэй калісьці гуляў за “Дынама” (Кіеў).
Нагадаем, што "Чэлсі" набыў Шаўчэнку ў "Мілана" пры канцы траўня 2006 года за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Капітан зборнай Украіны ўжо атрымаў дазвол Рамана Абрамовіча на пераход у іншы клуб.
У якасці замены Шаўчэнкі
"Чэлсі" разглядае варыянт набыцця ў "Вест Хэма" форварда
зборнай Аргентыны Карласа Тэвеса.