Абраная Дзяўчына года часопіса Playboy

Дзяўчынай 2008 года мужчынскага часопіса Playboy стала канадка Джэйд Ніколь. Уручэнне тытула адбылося на цырымоніі, якая праходзіла ў Лос-Анжэлесе на знакамітай віле заснавальніка часопіса Х'ю Хэфнера.

Паводле паведамлення Canadian Press, у чэрвеньскім нумары Playboy 22-гадовай брунетцы з горада Порт Пэры у Антарыо прысвечаная асобная эратычная фотасесія на дзесяці старонках.

У якасці прыза дзяўчына атрымала $100 000, а таксама новы аўтамабіль Cadillac.

Джэйд Ніколь стала 48-ай па ліку Дзяўчынай года Playboy і першай канадкай, якая атрымала гэтае званне за апошнія 26 гадоў.

Дадам, што ў сваім родным горадзе, дзе яна ў 2004 выдатна скончыла сярэднюю школу, Ніколь валодае ўласным мадэльным агенцтвам пад назвай Jayde Nicole Incorporated.

Летась Playboy звярнуў не яе ўвагу і прапанаваў зняцца ў часопісе. У выніку Ніколь стала Міс студзень 2007.

Цяпер 48-я па ліку Дзяўчына года Playboy піша кнігу пра фітнэс і прыгажосць, а таксама здымае рэаліці-шоў, прысвечанае яе ўласнаму жыццю.

Нагадаю, што ў 2007 годзе Дзяўчынай года Playboy стала Сара Джэйн Андэрвуд (Sara Jean Underwood) з штата Арэгон.

Фота: cutethings.splinder.com