Абраная “самая гарачая цыпачка ў метале”

На цырымоніі Golden Gods Awards, якая адбылася 8 красавіка ў Лос-Анжэлесе, Марыю Брынк - вакалістку амерыканскага гурта In This Moment - назвалі “самай гарачай цыпачкай у сучасным метале”.
Гэтай прэміяй, заснаванай рок-часопісам Revolver, традыцыйна адзначаюць лепшыя гурты і лепшых выканаўцаў са свету цяжкай музыкі. Alice in Chains увезлі з цырымоніі ўзнагароду за лепшы альбом года (“Black Gives Way To Blue”), а іх вяртанне на сцэну было названа “Галоўным камбэкам”.

Званне лепшага вакаліста атрымаў Роні Джэймс Дзіа (Dio), а перамога ў катэгорыі “Лепшы гітарыст” дасталася Заку Уайлду (Black Label Society). Metallica стала лепшым канцэртным калектывам.

Тытул “Залатога бога” (Golden God) зарабіў Роб Хэлфард – узнагароду франтмэну Judas Priest уручыў леташні пераможца ў гэтай намінацыі Дэйв Мастэйн (Megadeth).

Яшчэ адну адмысловую прэмію – “За жыццёвыя дасягненні” - арганізатары цырымоніі ўручылі Лемі Кілмістэру, правадыру Motorhead. Лемі падзякаваў за прызнанне “адмысловым” выступам, выканаўшы для прысутных хітовую “Ace Of Spades” у кампаніі Слэша (Slash) і Дэйва Грола з Foo Fighters.

Нагадаем, што сёлета Golden Gods Awards уручаліся ў другі раз.

Спіс лаўрэатаў прэміі:

Залаты Бог: Роб Хэлфард
Прэмія за жыццёвыя дасягненні: Лемі Кілмістэр
Альбом года: Alice in Chains “Black Gives Way to Blue”
Лепшы вакаліст: Роні Джэймс Дзіа (Dio, Heaven & Hell)
Лепшы гітарыст: Зак Уайлд (Black Label Society)
Лепшы бубнач: Джымі “The Rev” Саліван (Avenged Sevenfold)
Лепшы канцэртны гурт: Metallica
Вяртанне года: Alice In Chains
Лепшы малады гурт: The Dillinger Escape Plan
Самая гарачая цыпачка ў метале: Марыя Брынк (In This Moment).

Фота: liveinternet.ru