Абражаныя кітайцы падалі ў суд на Шаран Стоўн

Больш за тысячу пацярпелых у выніку майскага землятрусу ў Кітаі падалі пазоў супраць Шаран Стоўн з намерам адсудзіць у вядомай актрысы мільярд долараў. Паводле паведамлення Fox News, падставай для позвы стала заява 50-гадовай актрысы, у якой яна назвала Сычуаньскі землятрус пакараннем за дрэнную карму ўладаў Кітаю, якія канфліктуюць з прыхільнікамі незалежнасці Тыбета.

Паводле слоў адваката ісцоў, сваім неасцярожным выказваннем галівудская зорка нанесла абразу людзям, пацярпелым у землятрусе.

Нагадаем, што выказванні галівудскай зоркі на фестывалі ў Канах выклікалі хвалю абурэння ў грамадзян Кітая, а арганізатары Шанхайскага міжнароднага кінафэсту абвясцілі Шаран Стоўн персонай нон грата.

Духоўны лідэр Тыбета Далай-лама заявіў, што не згодны з заявай актрысы Шаран Стоў.

Як паведамлялася, лік ахвяр Сычуаньскага землятрусу, які адбыўся 12 мая 2008 года, перавышае 69 тысяч чалавек. Зніклымі без весткі лічацца амаль 18 тысяч жыхароў правінцыі.

Фота: hollywoodactresswallpaper.blogspot.com