Абрынуўся яшчэ адзін гаўбец жылога дома з жанчынай
На гэты раз здарэнне адбылося ў Вільні на вуліцы Панеру.
Як паведамляе сайт delfi.lt, каля 13-й гадзіны ў аўторак 85-гадовая жанчына звалілася разам з гаўбцом з другога паверху. Пацярпелую забрала "хуткая", пра яе стан нічога не вядома.
Нагадаем, нядаўна падобнае здарэнне адбылося ў Слоніме. Там абрынуўся гаўбец на трэцім паверсе жылога дома (на здымку ўнізе). 70-гадовая жанчына, якая ўпала разам з ім, памерла ў рэанімацыі праз дзве гадзіны пасля здарэння.

Міліцыя паўтара месяца шукае скрадзены... балкон (фота)
Фота — delfi.lt, gs.by