АБСЕ: БТ і АНТ некарэктна перадалі словы кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЕ

АБСЕ заяўляе, што беларускія тэлеканалы  некарэктна інтэрпрэтавалі выказванні кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янеза Ленарчыча.
28 верасня беларускія тэлеканалы БТ і АНТ паказалі выступ Янеза Ленарчыча. У сюжэце спадару Ленарчычу прыпісвалася заява, што доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЕ не знайшлі якія-небудзь сур'ёзных парушэнняў. На самой справе амбасадар Ленарчыч сказаў, што назіральнікі выявілі важныя недахопы ў перадвыбарны перыяд, гаворыцца ў адмысловай заяве АБСЕ.

БелаПАН