АБСЕ: выбары прэзідэнта не адпавядаюць дэмакратычным стандартам

Прадстаўнікі назіральнай місіі АБСЕ падрыхтавалі афіцыйную заяву, паводле якой "выбары ў Беларусі не адпавядаюць дэмакратычным стандартам, хаця ёсць невялікія зрухі".

Як заявіў журналістам у Мінску намеснік кіраўніка місіі Касым-Жамарт Такаеў, выбары, "у цэлым, прайшлі арганізавана", аднак працэдура падліку галасоў праведзеная "не ў адпаведнасці з прынцыпамі і нормамі АБСЕ".

АБСЕ, ЗША і Літва выказалі занепакоенасць сітуацыяй, якая склалася пасля пераабрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі. Прадстаўнікі СНД назвалі выбары дэмакратычнымі.
"Выбары ў Беларусі - гэта яе ўнутраная справа, - сказаў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў у Маскве. - Для Расіі Беларусь заўсёды будзе адной з самых блізкіх дзяржаў, незалежна ад таго, хто яе ўзначальвае".

У пасольстве Расеі ў Менску сказалі, што дзеянні АМАПу ў дачыненні да расійскіх журналістаў не заўсёды былі апраўданыя.

Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў заявіў, што "дзеянні праваахоўных органаў [Беларусі] нельга разглядаць інакш як законныя".