АБСЕ: Выбары ў Раду прайшлі празрыста

"Галасаванне і падлік галасоў былі празрыстымі", - сказаў Харштэдт. Паводле яго слоў, выбаршчыкі адказалі на складаныя праблемы, што з'яўляецца фактычным пацвярджэннем дэмакратычнага руху Украіны, паведамляе УНІАН.

Нагадаем што пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны прайшлі 26 кастрычніка. Па выніках апрацоўкі 46,11% электронных пратаколаў, на пазачарговых парламенцкіх выбарах 5-працэнтны бар'ер пераадольваюць такія партыі: "Народны фронт", якую падтрымалі 21,64% выбаршчыкаў, партыя "Блок Пятра Парашэнкі" - 21,47%, "Аб'яднанне "Самопомич" - 11,13%, "Апазіцыйны блок" - 9,75%, Радыкальная партыя - 7,37%, "Бацькаўшчына" - 5,71%.