Абсталяванне для кінатэатра 3D-фармату ў Гомелі купяць за 1 млрд рублёў

Кінатэатр 3D-фармату з'явіцца ў Гомелі. Пра гэта заявіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон.  Паводле яго слоў, абсталяванне для такога кінатэатра каштуе каля 1 млрд. рублёў, набываць яго верагодна будуць у Расіі, ужо цяпер вядуцца перамовы з некаторымі маскоўскімі кампаніямі.

Пакуль не вырашана, ці пабудуюць новы будынак кінатэатра ці зробяць перапрафіліроўку аднаго з дзеючых.