Абутак для беларускага войска набывалі ў Расіі махінатары
Махінацыі выяўленыя падчас набыцця абутку для беларускіх вайскоўцаў. Дзесяткі тысяч пар ботаў і бацінак куплялі ў Расіі, але ў дакументах было пазначана, што іх выпускае адно з прадпрыемстваў у Дзяржынску. Праверка Дзяржкантролю выявіла, што на камбінаце гэтага абутку ніхто не
бачыў. Дзякуючы гэтай схеме, махінатары ўхіляліся ад выплаты падаткаў,
дадатковы прыбытак клалі сабе ў кішэню.
Цяпер пад следствам знаходзяцца пяць чалавек, сярод іх - дырэктар дзяржынскага прадпрыемства. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Цяпер пад следствам знаходзяцца пяць чалавек, сярод іх - дырэктар дзяржынскага прадпрыемства. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал ОНТ.