Абвешчаная дата выхаду "Сакрэтных матэрыялаў"
Кінастудыя 20th Century Fox абвясціла дату выхаду “Сакрэтных матэрыялаў” - экраннага сіквэла папулярнага тэлесерыяла 1993-2002 гадоў і поўнафарматнай карціны 1998 года. Паводле інфармацыі кінастудыі, рэліз фільма запланаваны на 25 чэрвеня
2008 года. Канчатковая назва фільма, як і яго сюжэт, пакуль трымаецца ў
сакрэце, яго здымкі пачнуцца ў снежні 2007 года ў Ванкуверы.
Рэжысёрам карціны стане Крыс Картэр. Сцэнар напісаны ім жа ў суаўтарстве з Фрэнкам Спотніцам, які працаваў над шматлікімі эпізодамі тэлесерыяла. Ролі агентаў Малдэра і Скалі адыграюць Дэвід Духоўны і Джыліян Андэрсан.
Нагадаю, што культавы фантастычны серыял The X Files упершыню з’явіўся на экране ў 1993 годзе. За 9 год трансляцыі стваральнікі фільма знялі 201 серыю і зарабілі ў сусветным пракаце 187 мільёнаў долараў.
Фота: lavinia87.wordpress.com