Абвешчаны тытул будучага дзіця прынца Уільяма і Кейт Мідлтан
Калі народзіцца хлопчык, ён будзе прынцам Кембрыджскім. Дзяўчынка стане прынцэсай Кембрыджскай.
Пол будучага дзіцяці пакуль невядомы. Чакаецца, што яно народзіцца 13 ліпеня, роды пройдуць у Лондане.
The Daily Mail піша, што тытул прынцэсы ці прынца Кембрыджскага будзе прысвоены прадстаўніку каралеўскай сям'і ўпершыню ў гісторыі брытанскай манархіі. Прынц Уільям і Кейт Мідлтан атрымалі тытулы герцага і герцагіні Кембрыджскіх у дзень свайго вяселля, 29 красавіка 2011 года.
Дзіця Уільяма і Кейт будзе трэцім па чарзе прэтэндэнтам на брытанскі трон. Тытул выбрала асабіста Лізавета II. Каралева кіравалася тым, каб ён не супадаў з ганаровым найменнем іншага прадстаўніка сям'і.
Фота: www.glamour.ru.