Абвешчаны ўвесь спіс затрыманых расіян
Сталі вядомыя прозвішчы грамадзянаў Расіі, затрыманых у Мінску 19 снежня. Паводле афіцыйных звестак МУС, сярод іх няма ніводнага журналіста. Пад вартай знаходзяцца Аляксандр Бурмістраў, Сяргей Гаравы, Анастасія Рыбчанка, Аляксей Еўдакімаў, Аляксандр Астаф’еў, Аляксандр Баранаў, Мікалай Куліч і Дзмітры Вохмінцаў.
У затрыманага Арцёма Бруеса, апроч расійскага, ёсць эстонскае грамадзянства. З гэтай прычыны ён у спіс расіянаў не ўключаны, паведамляе “Лента.ру”.
У затрыманага Арцёма Бруеса, апроч расійскага, ёсць эстонскае грамадзянства. З гэтай прычыны ён у спіс расіянаў не ўключаны, паведамляе “Лента.ру”.