Абвешчаныя пераможцы Brit Awards
На днях у Лондане прайшла цырымонія ўручэння лаўрэатаў музычнай узнагароды Brit Awards.
Толькі два гуртs — The Arctic Monkeys і The Killers — былі ўшанаваныя двойчы. Удзельнікаў "Арктычных Малпаў", якія ў мінулым годзе сталі лепшымі дэбютантамі, цяпер назвалі лепшым брытанскім гуртом і аўтарамі лепшага брытанскага альбому.
Аднак, як і ў мінулым годзе, калектыў цырымонію праігнараваў. Замест наведвання яны даслалі арганізатарам відэазапіс с падзякамі, у якой музыкі пераапранутыя ў персанажаў "Чараўніка краіны Оз".
У сваю чаргу, лас-вегаскі гурт The Killers атрымаў узнагароды ў катэгорыях "Лепшы замежны калектыў" і "Лепшы замежны альбом". Лепшым канцэртным гуртом назвалі The Muse.
Таксама ўзнагароды атрымалі Take That — за лепшы сінгл "Patience", амерыканскі калектыў Orson і шатландцы The Fratellis — абодва за прарыў года.
Спеваком года стаў Джэймс Морысан, спявачкай — Эмі Уайнхаўс. А лепшым замежным спеваком і спявачкай назвалі амерыканца Джасціна Тымберлэйка і канадку Нэлі Фуртадо, адпаведна.