Абвешчаныя пераможцы Грэмі
Брытанская спявачка Эмі Уайнхаус стала трыўмфатарам пяцідзесятай цырымоніі ўручэння ўзнагарод Грэмі. Аднак на самой цэрымоніі Эмі не прысутні з-за адсутнасці амерыканскай візы.
Брытанка заваявала тры з чатырох самых значных узнагарод Амерыканскай акадэміі гукапісу. Ёй дасталіся залатыя грамафоны як аўтару "Лепшай песні", "Лепшага запісу", і яе прызналі "Лепшым новым выканаўцам".
Агулам Уайнхаус сёлета дасталіся 5 Грэмі: акадэмікі прызналі яшчэ і альбом Back To Black і песню Rehab лепшымі ў жанры поп-музыкі.
Без узнагароды не застаўся і прадзюсар Уайнхаус Марк Ронсан. Ён быў прызнаны прадзюсарам года.
Альбомам года акадэмікі палічылі кружэлку Хэрбі Хэнкока River: The Joni Letters.
Другім па колькасці ўзнагарод сёлета стаў рэпер Канье Уэст - яму дасталіся чатыры Грэмі.
Лепшым альбомам у стылі рок стаў дыск Echoes, Silence, Patience & Grace гурта Foo Fighters. Калектыў таксама атрымаў Грэмі за лепшы выступ у стылі "цяжкі рок".
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Барак Абама атрымаў прэмію Грэмі ў намінацыі "Лепшы альбом гутарковага жанру". Канкурэнтамі Абамы былі Біл Клінтан (альбом Giving: How Each Of Us Can Change The World) і Джымі Картэр (альбом Sunday Mornings In Plains: Bringing Peace To A Changing World).
Фота: www.brightcove.tv