Абвешчаныя пераможцы Канскага кінафестывалю
Сталі вядомымі вынікі Канскага кінафестывалю. Паводле AFP, галоўны прыз - "Залатую пальмавую галіну" – атрымаў фільм
румынскага рэжысёру Крыстыяна Мунгіў "Чатыры месяцы, тры тыдні і два
дні". Карціна, у якой расказваецца гісторыя дзвюх дзяўчын, адна з якіх
робіць крымінальны аборт, увесь час лічылася асноўным прэтэндэнтам на
перамогу ў 60-м Канскім кінафоруме.
Гран-пры – другая ўзнагарода фэсту - дасталася японскай карціне "Mogari No Mori" ("Ранішні лес"), якую зняла Наомі Кавасе.
Прыз журы - трэцюю ўзнагароду фестывалю ў Канах – аддалі адразу дзвюм стужкам: "Персеполісу" рэжысёра Марджаны Сатрапі і "Мяккаму святлу" - Карласа Рэйгадаса.
Спецыяльны прыз у гонар 60-га юбілею Канскага фестывалю дастаўся рэжысёру Гасу Ван Сэнту за фільм "Паранаідальны парк". Нагадаю, што ў 2004 годзе ён заваяваў "Залатую пальмавую галіну" з фільмам "Слон".
Фота: www.festival-cannes.fr