Абвяшчаны набор на курс "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрасаюза"

Алесь Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіумам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза". Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразьвязу.

У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі з запрашэннем беларускіх і замежных экспертаў, а таксама еўрапейскіх дыпламатаў.

Слухачы курсу маюць магчымасць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі.

Арганізацыйнае спатканне адбудзецца 11 лістапада ў 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы.