Аб'ёмы паставак газу ў Літву праз Беларусь пачалі расці
Ціск у газавай сістэме Літвы, якая атрымлівае газ з Расіі праз Беларусь, павялічваецца. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", заявіла 24 чэрвеня прэс-сакратар літоўскай кампаніі-пастаўшчыка газу Lietuvos dujos Сігіта Пятрыконітэ-Юркунене. Яна не ўдакладніла, наколькі павялічыўся аб'ём газу, які атрымлівае Літва. Спажыўцы ў Літве ў Калінінградскай вобласці Расіі цяпер атрымліваюць газ у поўным аб'ёме.
Па словах прэс-сакратаракі, Літве хапае газу, бо цяпер лета, і цеплафікацыйныя станцыі не забіраюць газ, неабходны для вытворчасці цяпла. Акрамя таго, адзін з самых буйных літоўскіх спажыўцоў - вытворца азотных угнаенняў і хімічных прадуктаў Achema - у цяперашні час працуе на малых магутнасцях.