AC/DC: не за гарамі новы альбом
Ветэраны хард-н-хэві AC/DC паставілі кропку ў спекуляцыях адносна
сучаснасці і будучыні гурту, афіцыйна пацвердзіўшы інфармацыю пра
пачатак працы над сваім новым студыйным альбомам. Нагадаем, што яшчэ ў канцы мінулага года шэраг інтэрнэт-выданняў паведамлялі пра тое, што музыкі гатовыя перапыніць творчую паўзу, якая зацягнулася, і прыступіць да запісу новага альбома – аднак самі AC/DC да гэтага моманту адмаўляліся абмяркоўваць вострае пытанне.
Тым не менш, днямі на сайце ветэранскага калектыву нарэшце з'явілася кароценькае паведамленне, якое абвяшчае аб тым, што ў цяперашні час гурт сапраўды знаходзіцца ў студыі, дзе кіпіць праца над новымі песнямі. Працэс запісу ажыццяўляецца ў канадскім Ванкуверы пад наглядам вядомага прадзюсера Брэндана А’Браена.
Будучы альбом стане першым студыйным рэлізам AC/DC за восем гадоў, якія мінулі з моманту выпуску папярэдняй працы «Stiff Upper Lip». Выпусціць новы альбом, які пакуль яшчэ не мае назвы, рокеры плануюць да канца гэтага года.
Фота: www.cigura.ge