Ace Of Base вяртаюцца ў новым складзе

Зоркі 1990-х Ace Of Base аднаўляюць сваю дзейнасць пасля працяглага перапынку.  Гурт, у складзе якога з'явіліся дзве новыя ўдзельніцы, працуе над новым альбомам і плануе прадставіць яго ўжо сёлета ў кастрычніку.

Нагадаем, што Ace Of Base фактычна распаліся ў 2003-м годзе, пасля сыходу асноўнай вакалісткі Лін Бэргрэн. Пасля мужчынская частка калектыва — Ёнас Бэргрэн і Ульф Экбэрг — паспрабавалі рэанімаваць праект, і некалькі гадоў выступалі ў якасці трыа — з Джэні Бэргрэн, сястрой Лін.

У канцы 2000-х з гурта сышла і Джэні: яна занялася сольнай кар'ерай. Новымі ўдзельніцамі Ace Of Base сталі Клара Хагман і Джулія Ўільямсан, што атрымалі вядомасць дзякуючы здымкам у тэлешоў "Swedish Pop Idol".

Новы альбом, які пакуль не атрымаў назвы, стане першай студыйнай працай Ace Of Base за восем гадоў. Першы сінгл з яго — песня "All Of You" — будзе прэзентаваны публіцы 16 ліпеня.

Фота: thejadenator.blogspot.com