Ацяпленне ў кватэрах абяцаюць даць з 10 да 22 кастрычніка
Ацяпленне ў кватэрах плануюць уключыць у перыяд пахаладання з 10 да 22 кастрычніка. У медыцынскіх і дашкольных установах ацяпленне будзе ўключана раней. Пра гэта 23 верасня паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.
Шагун: "Для медыцынскіх установаў са сталым знаходжаннем людзей, дзіцячых дашкольных установаў, архіваў, установаў сацыяльнага забеспячэння ацяпляльны перыяд пачынаецца пры ўмове тэмпературы вонкавага паветра +10 градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён. Другім этапам ідзе ўключэнне жыллёвага фонду пры +8 градусах і ніжэй. Пасля ўключэння жыллёвага фонду ўключаюцца адміністрацыйныя, прамысловыя прадпрыемствы".
Па словах Шагуна, з 1 кастрычніка камунальныя службы пачнуць маніторынг сярэднясутачнай тэмпературы паветра.