Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць уключаць 7 кастрычніка
Такое рашэнне, па звестках БЕЛТА, прынялі чыноўнікі Мінгарвыканкаму. Акрамя кватэраў, ацяпленне дадуць у інтэрнаты, гатэлі, музеі, архівы, бібліятэкі, будынкі навучальных установаў і Мінскі заапарк. Цяпло будзе падавацца ў кватэры паэтапна - па 20% дамоў у дзень. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, бо пастаўшчыкі цяпла не ў стане адначасова ўкінуць у сетку вялікі аб'ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта сыдзе яшчэ прыкладна два тыдні.
З 12 кастрычніка дазволена абаграваць грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, будынкі ўстановаў культуры і спорту.
З 12 кастрычніка дазволена абаграваць грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, будынкі ўстановаў культуры і спорту.