Ацяпленне ў жылых дамах Мінска падключаць да 18 кастрычніка

Сёння ў Беларусі пачалося ўключэнне ацяплення ў жылых дамах. Пра гэта паведамілі ў "Белэнерга". На дадзены момант ацяпленне ўключана на Віцебшчыне і часткова ў Мінску.
Разам з тым чакаецца рашэнне і па іншых гарадах. Як толькі яго прымуць — за 2-3 дні ацяпленне будзе ўключана, адзначылі ў "Белэнерга".

На працягу апошніх пяці дзён сярэднесутачная тэмпература ў Беларусі была ніжэй за +8 (на 15 кастрычніка яна складае 3,8 градуса), што з'яўляецца падставай для пачатку ацяпляльнага сезону ў жылым сектары, паведамляе БЕЛТА.

У некаторых мінскіх кватэрах цяпло з’явілася яшчэ ў мінулую суботу. Згодна з графікам, ва ўсіх астатніх дамах ацяпленне з’явіцца на працягу пяці дзён з пачатку падключэння.

Дарэчы, у мінулым годзе ацяпляльны сезон пачаўся на 4 дні пазней — 17 кастрычніка.