Ацяпленне ў жылых дамах у Мінску ўжо не ўключаць
Нягледзячы на халоднае надвор'е, ацяпленне ў жылых дамах у Мінску ўключаць не будуць
Пра гэта паведамляе прадпрыемства "Мінсккамунцепласеткі". Нагадаем, ацяпленне ў Мінску адключылі 11 красавіка "ў сувязі са спрыяльным прагнозам надвор'я".
Аднак у апошнія дні зноў пахаладала. Стала вядома, што ў некаторых гарадах на поўначы Беларусі, дзе найбліжэйшымі днямі сіноптыкі прагназуюць начныя замаразкі, зноў уключылі ацяпленне ў жылых дамах.
У прэс-службе Мінгарвыканкама патлумачылі, што існуе распараджэнне кіраўніка сталічнай адміністрацыі, у адпаведнасці з якім да 1 траўня дазволена ўключаць ацяпленне "ў выпадку неабходнасці" ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках па ўзгадненні з цеплазабяспечвальнымі арганізацыямі.
БелаПАН