Ад 1 кастрычніка ў Расіі забаранілі абменнікі

1 кастрычніка ў Расіі пачала дзейнічаць забарона Цэнтрабанка на дзейнасць пунктаў абмену валюты. Ад сёння валюту можна абмяняць толькі ў аддзяленнях банкаў, паведамляе БЕЛТА.  Галоўная крэдытна-фінансавая ўстанова Расіі вырашылі адмовіцца ад абменнікаў ў пачатку 2010 года. Прычынай сталі выяўленыя парушэнні, якія ў абменных пунктаў дапускаліся занадта часта. У прыватнасці, на вынасных стэндах указвалі адны курсы, а пры абмене яны выяўляліся іншымі.

Абменнікі ў Расіі сыгралі важную ролю цягам ўсіх 1990-ых гадоў. У 1995-1998 гадах іх было 11,5 тысяч. У першым паўгоддзі сёлета іх было толькі 615.