Ад Аляксандра Фядуты прыйшоў першы ліст

Ліст быў напісаны Аляксандрам Фядутам 16 студзеня. Да гэтага ніякіх вестак ад яго не было цэлы месяц. "З ліста вынікае, што ад мяне Саша таксама не атрымліваў ні лістоў, ні паштовак. І перадачы яму не даходзяць", — распавяла Марына “Народнай волі”.
 
Адвакат Фядуты бачыла падабароннага ў мінулую пятніцу ў часе правядзення следчых дзеянняў. Сустрэчаў без прысутнасці следчага па-ранейшаму дамагчыся не ўдалося.