Ад беларусаў у Расіі будуць патрабаваць рэгістрацыю?

"Тэрмін знаходжання грамадзян СНД у РФ неабходна ўпарадкаваць", — лічыць кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы РФ Канстанцін Рамаданоўскі. Такое меркаванне ён выказаў у аўторак на пасяджэнні Савета пры прэзідэнце РФ па міжнацыянальных адносінах.

"У прынцыпе, гэта агульнапрыняты міжнародны падыход", — дадаў Канстанцін Рамаданоўскі наконт таго, каб абмежаваць 90 днямі тэрмін знаходжання грамадзянаў СНД у Расіі без рэгістрацыі.

Ён таксама прапанаваў увесці крымінальную адказнасць для працадаўцаў за незаконнае прыцягненне замежнікаў да працоўнай дзейнасці.

"Лічу , што калі на аб'екце выяўляецца, напрыклад — гэта трэба вызначыць — 50 або 100 чалавек, якія працуюць незаконна, дык у дадзеным выпадку ўвесці склад крымінальнай адказнасці за незаконнае прыцягненне да працоўнай дзейнасці вялікай колькасці замежных грамадзянаў", — цытуе чыноўніка інфармагенцтва "Інтэрфакс" .