Ад Беларусі на пахаванне Качыньскіх паедзе Барыс Батура
Старшыня Савету Рэспублікі Барыс Батура будзе прадстаўляць Беларусь на пахаванні сям'і Качыньскіх 18 красавіка. Як нагадвае nn.by, пахаванне польскага прэзідэнта і яго жонкі адбудзецца ў Кракаве. Жаданне прысутнічаць на жалобнай цырымоніі ўжо выказалі прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлер Германіі Ангела Меркель і шэраг іншых кіраўнікоў дзяржаваў і урадаў.