Ад імгненнага менінгіту на Брэстчыне памерлі двое дзяцей
У Ганцавіцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці за апошнія трое сутак памерлі двое малалетніх дзяцей. Як паведамляе "Інтэрфакс", прычынай стала імгненнае развіццё менінгакокавай інфекцыі. Па словах лекараў, выпадкі не звязаныя адзін з другім. Эпідэміёлагі адзначаюць, што гэта не першы з пачатку года выпадак смерці дзяцей ад менінгакокавай інфекцыі на Брэстчыне. Але казаць, што сітуацыя чымсьці адрозніваецца ад звычайнай па менінгіце, дактары пакуль не спяшаюцца.