Ад Ірландыі на "Еўрабачанне"-2008 паедзе лялечны індык Дасцін?

Гэтая лялька, прыдуманая ў 1990 годзе, прымае ўдзел у тэлевізійных праграмах і даволі папулярная ў Ірландыі. Дасцін паспеў ужо выпусціць каля паўтара дзесятка сінглаў і некалькі поўнаметражных альбомаў. На "Еўрабачанне" індык можа адправіцца з кампазіцыяй пад назвай Douze Points. У песні згадваюцца лідэр ірландскай групы U2 Бона і танцавальнае шоў Riverdance. Акрамя Дасціна ірландцы разгледзяць яшчэ пяць выканаўцаў у якасці кандыдатаў на паездку.

Адзначым, што рэакцыя на вылучэнне Дасціна на конкурс аказалася неадназначнай. У прыватнасці, Фрэнк МакНамара (Frank McNamara), ірландскі кампазітар і аўтар дзвюх песень, якія перамаглі на "Еўрабачанне", назваў гэтае рашэнне "ганебным".

Фінал конкурсу "Еўрабачанне-2008" адбудзецца ў Бялградзе 24 траўня 2008 года. Ад Беларусі за першае месца будзе змагацца Руслан Аляхно.