Ад Кортні Лаў патрабуюць 975 тысяч долараў

Лос-анджэлеская фірма London & Co, якая займаецца аказаннем паслуг па кіраванні бізнэсам і бухгалтарскаму ўліку, падала ў суд на ўдаву Курта Кабэйна спявачку Кортні Лаў.

Паводле паведамлення Associated Press, Кортні Лаў, якая з'яўляецца ўладальніцай правоў на большую частку матэрыяльнай і інтэлектуальнай уласнасці Курта Кабэйна, заключыла з London & Co вусную дамову, паводле якой абавязалася адлічваць фірме пяць працэнтаў ад усіх сваіх прыбыткаў.

Як сцвярджаюць прадстаўнікі London & Co, у 2006 годзе ўдава Кабэйна прадала частку каталога гурта Nirvana за 19,5 мільёнаў долараў, аднак фірма сваю долю ад гэтай сумы так і не атрымала. У сувязі з чым прадстаўнікі кампаніі звярнуліся ў суд з патрабаваннем спагнаць са спявачкі 975 тысяч долараў.

Фота: www.rp-online.de