Ад панядзелка, 2 снежня зачыняецца "Поле цудаў" на Ждановічах

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісце адміністрацыі "Гандлёвага дома "Ждановічы", інфармуе tut.by. Змены адміністрацыя тлумачыць неабходнасцю прывесці ўмовы гандлю ў адпаведнасць з дзейсным заканадаўствам. Прадаўцам рынка абяцаюць прапанаваць абсталяваныя месцы на профільных сектарах.



Нагадаем, што 19 лістапада з ініцыятывы санстанцыі частка гандлёвага цэнтра "Ждановічы" таксама была зачыненая. Не працавалі сектары па гандлі пладова-гародніннай прадукцыяй, харчовы цэнтр, будаўнічая выстава, сектар тавараў для рыбалкі, месцы па гандлі таварамі second hand. Аднак 20 лістапада недахопы былі выпраўленыя, і сектары запрацавалі.



Фота — vsr.mil.by