Ад удару маланкі ў Навагрудскім раёне загінула дзіця
Залевы, навальніцы і парывісты вецер прынёс у Беларусь 19 ліпеня халодны атмасферны фронт. Ад іх пацярпелі Брэсцкая, Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, была парушаная падача электраэнергіі ў 41 населеным пункце. Таксама зафіксаваныя тры выпадкі пашкоджання дахаў жылых дамоў. У Мінску з-за паваленых дрэваў на чатырох вуліцах утварыліся завалы, пашкоджаныя два аўтамабілі (пацярпелых няма).
Трагічны выпадак адбыўся ўдзень на возеры Свіцязь у Навагрудскім раёне Гродзеншчыны: загінула 8-гадовае дзіця. Маланка патрапіла ў дрэва, дзе ён з бацькамі хаваўся ад навальніцы. Дрэва звалілася, прычыніўшы дзіцяці смяротныя траўмы.