Ад выбуху на “Магілёўскім рыбакомплексе” пацярпелі тры чалавекі
Прычынай выбуху стаў газавы балон аб'ёмам у 40 літраў. Балон знаходзіўся у майстэрні кампрэсарнага цэху “Магілёўскага рыбакомплексу” і меў няспраўны вентыль. Калі адзін з работнікаў хацеў увайсці ў памяшканне, адбыўся выбух газапаветранай сумесі. Падчас выбуху пацярпелі не толькі людзі, але і будынак прадпрыемства. Пашкоджаныя 6 дзвярэй у кабінетах персанала і шкло на вокнах першага паверху. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар абласной міліцыі Раман Посахаў.
Посахаў: "З тэрыторыі прадпрыемства ў магілёўскую лякарню былі дастаўленыя трое працоўных. Адзін з іх атрымаў апёкі 2-3-й ступені і траўматычны шок. Другі пацярпеў ад апёкаў 1-2-й ступені. Трэці атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і апёкі рук. Усе трое працавалі на гэтым прадпрыемстве".
Падрабязнасці здарэння цяпер высвятляе пракуратура.