Ад выбуху ў піцерскім метро пацярпеў беларус
Інцыдэнт адбыўся ўначы ў нядзелю на станцыі "Горкаўская", інфармуе сайт Metro. Па звестках пецярбургскай міліцыі, у вагоне цягніка метро завязаўся канфлікт паміж двума кампаніямі, якія пазнаёміліся на платформе.
У адной былі двое маладых людзей і дзяўчына, а ў другой - грамадзянін Беларусі са сваёй сяброўкай. Яны пачалі размаўляць пра музыку і паспрачаліся. Спрэчка атрымалася гарачай. Малады чалавек з першай кампаніі дастаў петарду і падарваў яе проста ў вагоне.
Беларус атрымаў апёкі, быў шпіталізаваны, але яго траўмы не былі сур'ёзнымі. Двое маладых людзей і дзяўчына з першай кампаніі схаваліся.
Міліцыя цяпер вывучае відэазапісы, спрабуе знайсці сведак.