Адбіткі пальцаў Элвіса Прэслі прададуць на аўкцыёне

Адбіткі пальцаў знакамітага Элвіса Прэслі (Elvis Presley) будуць выстаўленыя на аўкцыён, які адбудзецца 4 верасня ў лонданскай галерэі Idea Generation Gallery.  Незвычайны рок-н-рольны рарытэт стане адным з лотаў на гандлі, які атрымаў назву «It's More Than Rock And Roll».

Адбіткі пальцаў Караля рок-н-ролу былі знойдзеныя ў паліцэйскім участку, куды на пачатку 60-х Прэслі накіроўваў заяўку на дазвол нашэння пісталета. Гэта адзіныя адбіткі пальцаў, пакінутыя музыкам за ўсё жыццё.

Таксама на аўкцыёне будуць прадстаўленыя рэчы, якія маюць дачыненне да Джона Ленана (рукапісны тэкст песні «Sexy Sadie»), Роні Вуда (карціна яго аўтарства з малюнкам Джымі Хендрыкса) і Мэрылін Манро (бюсцье актрысы, у якім яна здымалася ў фільме «У джазе толькі дзяўчыны»).

Фота: mojemedia.pl