Адбылася цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка Беларусі

"Уступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся аддана служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі",  - прамовіў па-беларуску ахрыплым голасам Лукашэнка тэкст прысягі.

Мерапрыемства трансліравалася па ўсіх каналах Беларускага тэлебачання.

Нагадаем, на інаўгурацыі, амбасадары краін Еўрасаюза не прысутнічалі. У гэты дзень паслы вырашылі знаходзіцца ў Вільні.