Адбылася лёсаванне розыгрышу Кубка Дэвіса 2009 года

23 верасня адбылося лёсаванне розыгрышу Кубка Дэвіса 2009 года. Каманда Беларусі, якая выступае ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны, пачне выступ з другога раўнда, запланаванага на 8—10 траўня 2009 года. Супернік беларусаў вызначыцца ў матчы першага раўнда паміж камандамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Македоніі. Гэты матч пройдзе 6—7 сакавіка 2009 года.

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь займае 25-е месца, Македонія — 32-е, ПАР — 42-е.

БелаПАН