Адбылася прэзентацыя карціны Алеся Марачкіна «Плошча»

Мастак Алесь Марачкін прэзентаваў у Мінску сваю карціну «Плошча» («За Свабоду! Плошча Каліноўскага!»). Паводле ягоных слоў, яна мае «сатырычны характар, утрымлівае шэраг сімвалічных вобразаў, алегорыяў». За два апошніх тыдні электронная версія карціны, змешчаная ў інтэрнэце, стала надзвычай папулярнай.

Культурніцкая камісія Партыі БНФ выдала паштоўкі з выявай карціны Марачкіна, адзначае сайт pbnf.org.

Фота ByMedia.Net