Адбыліся матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

У суботу прайшлі заключныя матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.  У іх зафіксаваныя наступныя вынікі: МТЗ-РИПО — Дынама (Мінск) — 1:0, «Нафтан» (Наваполацк) — «Мінск» — 3:0, «Смаргонь» — «Дарыда» — 1:1, «Шахцёр» (Салігорск) — «Днепр» (Магілёў) — 2:0, «Тарпеда» (Жодзіна) — «Нёман» (Гродна) — 0:0.

Нагадаем, 22 траўня ў стартавым матчы тура «Гомель» прайграў барысаўскаму БАТЭ з лікам 1:3. 23 траўня брэсцкае «Дынама» прайграла «Віцебску» — 0:1.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 18 ачкоў, МТЗ-РИПО мае 14 ачкоў, «Нёман» — 12, «Гомель», «Шахцёр» — па 11, «Тарпеда» — 10, «Смаргонь» — 9, «Дынама» (Брэст) і «Дарыда» — па 8, «Нафтан», «Дынама» (Мінск) — 7, «Днепр» і «Віцебск» — па 6, «Мінск» — 5.

Наступны тур адбудзецца 10 чэрвеня.

БелаПАН